|
|||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
|
Прадметная суботу па гуманітарных дысцыплінах Стала добрай традыцыяй праводзіць у гімназіі прадметную суботу па гуманітарных дысцыплінах (беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура).
На станцыі “Беларуская мова” – гульня “Алфавіт”, “Угадай слова”, “Слабае звяно”, пераклады з рускай мовы. На станцыі “Беларуская літаратура” вучні мелі магчымасць праверыць свае веды па літаратуры: успаміналі вывучаныя творы, аўтараў, герояў, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на памяць. На станцыі “Руская мова” разам з героямі Прастаквашына, Смяшарыкамі выконвалі заданні па раздзелах “Фанетыка”, “Арфаграфія”, “Марфалогія”, “Сінтаксіс”. На станцыі “Руская літаратура” падарожнічалі па казках А.С.Пушкіна, адказвалі на пытанні віктарыны па вывучаных творах.
Перамогу ў гэтай інтэлектуальнай барацьбе атрымалі вучні 7 класа. Самыя актыўныя і дасведчаныя вучні былі адзначаны і заахвочаны высокімі адзнакамі па прадметах. |
|
|||||||||||||||||||||
ул. Ленина, 19, г. Любань, Минская обл., 223812
E-mail:
edu_gymn1@lyuban.gov.by Регистрационное свидетельство № 6141202511 от 12.03.2012 Гимназия № 1 г.Любани © 2012-2022 |
|||||||||||||||||||||||
|