|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
|
Ніна Васільеўна Маеўская (1938 - 2011)
Нина Маевская(Лагун) (слева) со школьной учительницей математики Марией Ивановной Кракасевич и Валентиной Гаврилюк у здания школы,
Нина Маевская
Нина Маевская на праздновании дня города Любани
Наша вядомая зямлячка, пісьменніца Маеўская Ніна Васільеўна нарадзілася 4 снежня 1938 года у г. Любань, Мінскай вобласці ў сям'і служачага.
На літаратурным небасхіле Беларусі імя Ніны Маеўскай доўгі час ззяла сціплай зорачкай у сузор'і празаікаў. А нядаўна пісьменніца парадавала і сваім паэтычным настроем. Прысвяціўшы большую частку зямнога існавання Яго Вялікасці Слову, Ніна Васільеўна заўсёды прапускае лёсы і ўчынкі сваіх герояў праз уласнае сэрца. Яе творы шчырыя, простыя для ўспрымання, узнёслыя і, разам з тым, праўдзівыя.
Літаратура – адбітак рэчаіснасці, а таму ў мастацкіх творах паўстае свая гісторыя ўзнікнення і афармлення жаночай ідэнтычнасці, якая рухаецца ад традыцыйнага стэрэатыпу аб «прыродным» прызначэнні жанчыны да выяўлення яе асобы ў нетрадыцыйных для сацыяльнай сферы ролях. Асіметрыя «прыроднага» жаночага і «публічнага» мужчынскага абумовіла каардынаты быцця асобы ў ХХ стагоддзі. Асабліва востра гэтая асіметрыя феміннага/маскуліннага выяўляецца ў творах беларускіх паэтэс, якія рэпрэзентуюць свае каноны «жаночага» ў соцыягенезе. Праблема гендэрных адносін – праблема быційнага характару, якая асабліва востра ўзнімаецца на пераломах гістарычных эпох, гістарычных перыядаў. Гэта праблема не толькі атрыбутыўная, але і праблема модусу. І гэта праблема звязана з працэсам пазнавання свету, а не толькі яго сузірання, пранікнення ў духоўна–душэўныя глыбіні асобы. Ад антычнасці і да сенняшняга дня «жаночае» ўкладвалася і ўкладваецца ў пэўныя стэрэатыпы, многія з якіх засталіся нязменнымі і непарушнымі, прадстаўленымі толькі ў адным прачытанні. У ствараемай нашымі сучасніцамі мадэлі «жаночага шчасця» перагледжаны акцэнты: новую семантычную нагрузку атрымаў прыметнік «жаночае», пазбавіўшыся дапасаванага назоўніка «шчасце», а з ім састарэлых сацыяльных канструктаў («я» у складзе «мы», працоўнага калектыву», «грамадскай арганізацыі»), самараскрыцця толькі ў сямейнай сферы. «Жаночае» стала набываць новую ідэалагічную змястоўнасць, абумоўленую росквітам эпохі «змешаных стыляў і напрамкаў» і яго новымі катэгорыямі. У беларускай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. адбываецца паступовае засвойванне гендэрыраваных катэгорый супярэчлівага, разарванага на шматкі часу, у якім пануе адмаўленне ўсіх і ўсякіх ідэй. Аднак традыцыя застаецца трывалым тылам, які сілкуе і напаўняе энергіяй наступы ў невядомую будучыню, што не прымае полавых адрозненняў, а толькі моц і глыбіню выказанага слова. Пачатак ХХІ ст. адносна спакойны для Беларусі ў плане палітычных і сацыяльных катаклізмаў, а таму больш пэўна акрэсліліся прыярытэты ў спосабах самараскрыцця паэта. Навідавоку – «глабалізацыя» некаторых традыцыйных тэм, як тэма радзімы, інтымная тэматыка, філасофскае асэнсаванне быцця, прыродная тэма, якія, нягледзячы на шматлікія выбухі і крызісы ХХ ст., засталіся дамінантнымі ў творчых пошуках беларускіх паэтаў. І гэта тэндэнцыя прасочваецца ў вершах Ніны Маеўскай, апублікаваных у «Полымі». Жаночы голас у вялікім шэрагу паэтычных галасоў гучыць у своеасаблівым нотным рэгістры. Чым гэта абумоўлена? У першую чаргу тым, што прырода паэтычнага таленту жанчыны–паэтэсы, як і яе існасці, мае фемінны/фемінінны характар; па–другое, жанчыны–паэтэсы не супернічаюць з мужчынамі, а шукаюць свае эстэтычныя эквіваленты рэчаіснасці, свае спосабы самаідэнтыфікацыі ў мностве школ, накірункаў і плыняў. Так, 70–80–ыя гады хаця і вызначаліся адназначнай ідэалагізаванай накіраванасцю мужчынскай улады, падпарадкаванай і падпарадкуемай ідэі камуністычнай будучыні, але ў галіне мастацтва з’явіліся пэўныя свабоды, звязаныя з індывідуалізацыяй творчага самавыяўлення. Да пакалення семідзесятнікаў можна аднесці і Ніну Маеўскую. У «Полымі» не аднойчы друкаваліся яе вершы, у якіх адлюстраваўся сінтэз розных ідэалагем жаночага. На думку Э. Шоуэлтер, одной з даследчыц гендэрнай праблематыкі, самавыяўленне жанчыны ў свеце патрыярхатных норм праходзіць тры стадыі: 1) імітацыі мужчынскіх стандартаў (фемінная стадыя); 2) фазу пратэсту (фемінісцкая); 3) фазу самавызначэння (фемальная). Але ў реальнасці гэты стадыі часта суіснуюць адначасова. У поўнай меры гэта назіранне тычыцца сучаснай жаночай беларускай паэзіі, у прыватнасці і Ніны Маеўскай. Яе творы, прадстаўленыя ў «Полымі» – сінтэз асалоды ад сузірання прыроды, шчымлівай роспачы ад разумення таго, што ўжо многае ў мінулым, радаснага ўспрыняцця магчымасці пазнаваць гэты свет у чароўнасці супярэчнасцей і г. д. Ідэалістычны бок самараскрыцця яе жаночай прыроды адлюстраваны ў радках: …Як вокны завесіць бялюткая замець, Абудзіцца на адзіноце заснулая памяць. І прывідам стане ўся ў белым дзяўчына. Нябеснымі звязаны з ей ты шляхамі, Азяблай душою і нават – грахамі. (***З якое прычыны, з якое нагоды…) [1, c. 89]. Руская, і менавіта руская класічная літаратура, стварыла цудоўныя ідэалізавана–містыфікаваныя ўзоры жаноцкасці, як, напрыклад тургенеўская дзяўчына, ідэальная маці Льва Талстога, Чароўная Дама Аляксандра Блока і г. д. Не будзем праводзіць прамых тыпалагічных паралелей, але «дзяўчына ўся ў белым» – гэта таксама ідэальная сутнасць жанчыны, адлюстраваная праз міфілагізаваны паэтычны вобраз. Гэта таксама свайго роду ідэальная фемінная мадэль, адпаведная мужчынскім жаданням і лесаваму наканаванню быць шчаслівай. Белы колер як колер чысціні, сумленнасці, узважанасці і безграхоўнасці. Гэтым эпітэтам суправаджаецца яшчэ адзін вобраз у вершах Маеўскай – белай птушкі: «Як белая птушка высока лунае! / Мне часам здаецца — / Сама дакрануся да зор!» (***Як люба мне ціхае поле…) [1, c. 91]. Лірычная гераіня Ніны Маеўскай ва ўспамінах, у марах і фантазіях вяртаецца да сябе ідэальнай, а ў рэальнасці трэба ўмець абжываць мноства іншых роляў, не заўседы прыемных і зусім не арганічных для яе жаночай існасці. Толькі ведай – там не легка: Трэба скрозь асцерагацца. І пры тым – не ныць, не вохкаць, А за шчасце – пазмагацца. (***Азірніся! Свет прыгожы!) [2, c. 98]. Матыў змагання за свае шчасце – адзін з цэнтральных не толькі ў беларускай, але і ў славянскай літаратуры. У гэтым раскрываецца фаза пратэсту ў фарміраванні і адстойванні жаночага, хаця тут доля фемінісцкай актыўнасці ў многім умоўная. Нельга напрамую звязваць любое актыўнае дзеянне ў абарону сваіх правоў ці ў засваенні новых роляў дынамічнага парадку і г. д. з фемінісцкімі схільнасцямі асобы. Фемінізм зарадзіўся на стадыі канфлікта паміж старымі абавязкамі і новымі магчымасцямі ў рэалізацыі жаночага, а таму пасля глухога маўчання прагучаўшы на ўсю моц жаночы голас прымусіў чалавецтва пераглядзець іерархічную сістэму дачыненняў. Сення выступленне жанчыны ў адстойванні права на свабоду ў выбары ўласнай стратэгіі быцця не ўспрымаецца як злоснае незадавальненне феміністкі жыццем. Сацыяльная актыўнасць сучаснай жанчыны – не бестэрміновая праекцыя ў будучыню, а паступовае засваенне індэтэрмінаванай сутнасці паводзінскай мадэлі, за якой – разняволенасць, дэтэрмінаваная толькі агульнапрынятымі нормамі чалавечнага/ антычалавечнага ў дачыненнях. «Адпусці сябе на волю / Ў свет шырокі, часам жорсткі…» (***Азірніся! Свет прыгожы!) – просіць сябе гераіня, аднак за падобнымі рэфлексіямі стаіць боязь выхаду ў іншыя вымярэнні самапрэзентацыі. Традыцыйныя мадэлі жаноцкасці падвяргаюцца ў сучаснай літаратуры не менш энергічнаму разбурэнню, чым устойлівыя прыхільнасці і нават кананізаваныя ў гісторыка–культурнай традыцыі ролевыя выкананні (маці, жонка, любімая жанчына і г. д.). У канцы ХХ ст. у славянскай літаратуры была ярка выражана тэндэнцыя на дэманстратыўнае вызваленне ад путаў феміннага як створанага і ўкараненага мужчынам. Сення галасы «прафеміністак» гучаць не так моцна і не так актуальна. «Жыць табе ўжо даволі / Залацістай краснаперкай» (***Азірніся! Свет прыгожы!) – праграміруе сябе лірычная гераіня Ніны Маеўскай, і ў вобразе «залацістай краснаперкі» зноў жа адлюстравалася стандартызавана–ідэалізаваная скіраванасць на агульнавядомае ў жаночым. Самаіндэнтыфікацыя – вось мэта сучасных тлумачэнняў зместу «жаночага» і «мужчынскага», «жаночага» праз «мужчынскае». Паэткі не адчуваюць патрэбы ў апраўдваннях і не чакаюць пакаранняў, – яны ствараюць новую міфічную паэтычную рэальнасць, у якой ужо жанчыне надаецца імя і за яе ўчынкамі бачыцца адказная за ўсе выяўленні натуры асоба. А таму адбываецца працэс асобаснага вызначэння сутнасці «у – сабе», а праз гэта – выхад на выяўленне тапалогіі «жаночага»: Не ведаю, хто я – такая дзівачка. Спадарыня я ці кухарка… Мо прачка? То шчодра я ўсім раздаю ўзнагароды, То проста вымольваю кроплю свабоды. Валодаю небам і птушкай лунаю, То падаю нізка – ад смагі канаю. І ледзьве іду я, апушчаны крылы, І так мне гаркотна, і свет мне нямілы. Здаецца, вось–вось мяне дух мой пакіне. І хочацца быць мне тваею рабыняй. То зноў паўстаю, путы ўсе разрываю. Тады я сапраўднаю, мусіць, бываю. Тады па плячу мне любая работа. У радасць і сонца, і дождж, нават слота. (***Не ведаю, хто я – такая дзівачка) [2, c. 100]. Знакам перамен, ломкі традыцыйных стэрэатыпаў з’яўляецца асэнсаванне сябе ў актыўнай ролі («зноў паўстаю, путы ўсе разрываю») сапраўднай жанчынай. У гэтым выяўляецца фаза пратэста, ужо набліжаная да фемінісцкай дэкларацыі аб свабодзе ад усіх свабод. Аднак за гучнымі словамі гераіні толькі парыў, а не пастаяннае дзеянне, усплеск эмоцый, а не абдуманая пазіцыя. Дух мкне ад нізін да вышынь і наадварот – і ў падобным полюсавым кругазвароце роляў раскрываецца асобасны патэнцыял лірычнай гераіні. Унікальнасць сучаснай жанчыны ў тым, што яна навучылася быць «мадэрновай» пры захаванні непарушным традыцыйнага «ядра» жаночай існасці. І гэта, безумоўна, адлюстравалася ў вобразах паэзіі. Спадарыня – кухарка – прачка – рабыня – сацыякультурныя ролі з псіхалагічнай дэтэрмінантай падпарадкавання. Але гераіня не цураецца залежнасці і занятасці, калі за гэтым знаходзіцца асэнсаваны выбар. І калі жанчына заяўляе: «Як і я, / Кошка любіць гуляць адна» (***Звечарэла…)[2, c.101], — то ў яе словах за падтэкстам не трэба шукаць капрызаў нелюбімай жанчыны ці выкліка пакінутай каханкі, гэта толькі асаблівасць натуры, пра якую не саромяцца гаварыць адкрыта. Увогуле, у сучаснай паэзіі многія асабістыя тэмы сталі адкрытымі для творчага ўвасаблення, і ў гэтым бачыцца стаўшая ўстойлівай тэндэнцыя — свядомасць сучасніка, вызваліўшыся ад путаў розных ідэалагічных сістэм, стала здольнай не проста на рэфлексіі, а і на глыбокае філасофскае і псіхалагічнае самызначэнне. Асоба, яе ўнутраны свет апынуліся ў цэнтры паэтычных экзерсісаў. Трэба мець смеласць, Каб след пакідаць, След, якім пойдуць Упэўнена людзі! (***Ветрана, ветрана…) [2, c. 102]. Гераіню турбуюць вечныя пытанні – і яна не прыкрываецца філасофіяй, як шчытом, ад невырашальных праблем ці любоўных пакут. Ей важна здзейсніцца ў самаідэнтыфікацыйнай катэгорыі людзей «свет несущих». Але пафасная філасофія сення не ў модзе. Усе часцей філасофскія развагі ў літаратурных творах адштурхоўваюцца ад прыземленых бытавых праблем ці ад расчараванняў ад пазнання другога, негатыўнага, боку наяўнага быцця. Як адзначыла І. Саўкіна, «важный момент – более современный и интересный – речь идет о кризисе культурной идентичности – о крахе, если хотите, логоцентризма – модели литературы больших философских идей – литературы метаповествований, которая отождествляется с культурой вообще и национальной культурной традицией. Она разрушается – это воспринимается как конец света и вина за гибель проецируется на женщину» [3, c. 44]. Наша сучасная беларуская літаратура ў мастацка–культурнай дынаміцы не перажывае такіх глабальных працэсаў і так відавочна, як руская літаратура, не губляе нацыянальных каранеў і нацыянальнага аблічча. Хаця праблема самаідэнтыфікацыі нацыі ўсе часцей гучыць у «жаночых тэкстах» паэзіі, як у Ніны Маеўскай: Якое стагоддзе Не можам пазбавіцца комы. Крыху акрыяем, — Трывожна пытаемся: хто мы? …Як цяжка тарылі У вольны свой край мы дарогу. Чаму ж упадаем мы зноў У знявер і знямогу? (***Якое стагоддзе…) [2, c. 103]. Праблема самаідэнтыфікацыі нацыі напрамую звязана з працэсам асобаснай самаідэнтыфікацыі: чалавек выпадае з гісторыі, часу і прасторы без нацыянальнага самавызначэння, набывае рафінаваную, індэферэнтную сутнасць «без асаблівых прыкмет». У вершы «***Якое стагоддзе…» вырашэнне канфлікта паміж жанчынай і светам, асобай і нацыяй ў першую чаргу адбываецца не на ўзроўні сюжэта, а праз стыль, манеру самапрэзентацыі ў мастацкім тэксце: аўтарка з мацярынскай заклапочанасцю, з узрушанай інтанацыяй, з рытарычнымі пытаннямі падыходзіць да размовы пра значнае, вялікае, тое, што дазваляе ей сказаць шчыра, ўпэўнена «тут мая Радзіма», і не толькі «памерці за Айчыну», але і «навучыцца Айчынаю жыць». Гераіня жыве ў згодне з патрыярхальнымі каштоўнасцямі (супраць якіх выступае фемінісцкая крытыка) у вызначэнні стратэгій уласнага жыцця, і такая адданасць традыцыі толькі падкрэслівае прыгажосць яе жаноцкасці, адухоўленай мудрасцю: «І так хочацца… хочацца быць / Памяркоўнай, вяселай і мудрай / І дабро не пазніцца рабіць» [2, c. 104]. Сентыментальныя метафары мацярынскага, цеплага, лагоднага і светлага прасякваюць вершы Ніны Маеўскай. Гэта тая сентыментальнасць, якой падчас не хапае маладому пакаленню паэтэс, што «ўскочылі» ў літаратуру, быццам у апошні цягнік электрычкі, і хутка, недзе вельмі паспешліва імкнуцца абжыць тыя абсягі быцця, якія яшчэ не прайшлі праз сэрца, розум і душу і не сталі ўласным вопытам. «Сентыментальшчына» старэйшых пакаленняў паэтаў нясе ў сабе думку, выпакутаваную доўгімі развагамі, эмоцыю, пройдзеную праз шматлікія ўзроўні душэўных пакут, і галоўнае – кантакт з чытачом, у якім моцнае сілавое поле прыцягнення паэтычнага радка, і жаданне вяртацца да прачытанага. Сентыменталізм у інтымных вершах, вершы–прысвячэнні сыну, у медытацыях–развагах і г. д. Ніны Маеўскай прымушае задумацца, узрушвае пачуцці – а ў гэтым і есць праўда мастацтва. 1. Маеўская, Н. Светам правіць любасць: падборка вершаў / Н. Маеўская // Полымя. – 2007. – № 1. 2. Маеўская, Н. «Усміхаюся ранку як цуду…»: падборка вершаў / Н. Маеўская // Полымя. – 2008. – № 3. 3. Савкина, И. Женская проза и гендер в современной литературной критике (на примере журнала «Дружба народов» / И. Савкина // Огонек. – 2002. – № 9. Калядка Святлана Уладзіміраўна |
|
|||||||||||||||
ул. Ленина, 19, г. Любань, Минская обл., 223812
E-mail:
edu_gymn1@lyuban.gov.by Регистрационное свидетельство № 6141202511 от 12.03.2012 Гимназия № 1 г.Любани © 2012-2022 |
|||||||||||||||||
|